13 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з Першым віцэ-міністрам індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана Каірбекам Ускенбаевым.
Бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва дзвюх краін у будаўнічай сферы, у тым ліку рэалізацыю ў Казахстане праекта "Беларускі квартал", арганізацыю сумеснага прадпрыемства па вытворчасці керамічнай пліткі, а таксама стварэнне Гандлёвага дома беларускіх будаўнічых матэрыялаў.