21 кастрычніка 2021 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.
Падчас размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб пандэмічнай сітуацыі ў дзвюх краінах.
Бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.
Міністры таксама разгледзелі ход падрыхтоўкі да сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і калегіі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі, у рамках якога адбудзецца падпісанне Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў – удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022–2023 гады.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў закранулі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.