23 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандра Канюка са cтаршынёй Нацыянальнага Сходу Арменіі Араратам Мірзаянам.
Фота: Прэс-служба Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія
Падчас размовы бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі супрацоўніцтва паміж парламентарыямі Беларусі і Арменіі як на двухбаковай аснове, так і на шматбаковых пляцоўках.
А.Мірзаян павіншаваў А.Канюка з пачаткам дыпламатычнай місіі і пажадаў эфектыўнай працы па развіцці і паглыбленні беларуска-армянскіх адносін.