17 мая 2022 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей пакінуў запіс у кнізе спачуванняў Пасольства Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь у сувязі з сыходам з жыцця Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Кіраўніка Абу-Дабі шэйха Халіфы бен Заіда аль-Нахаяна.
У.Макей выказаў словы падтрымкі блізкім шэйха Халіфы бен Заіда і адзначыў, што шэйх Халіфа застанецца ў нашай памяці як дзяржаўны дзеяч, які ўнёс значны ўклад у станаўленне і развіццё двухбаковых адносін паміж Беларуссю і ААЭ, рэалізацыю сумесных праектаў і пашырэнне культурных сувязяў.