5 кастрычніка 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Андрэя Мяцеліцы з Генеральным аўдытарам Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мухамадам Гандалам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё дыялога ў сферы дзяржаўнага аўдыту ў двухбаковым фармаце і ў рамках профільных міжнародных арганізацый.
А.Мяцеліца перадаў ліст Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь з праектам міжведамаснага мемарандума аб супрацоўніцтве.