29 сакавіка 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Паўла Уцюпіна з выконваючым абавязкі Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Казахстан Нурбекам Саясатам.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва ў сферы навукі і вышэйшай адукацыі. Акцэнтавалі ўвагу на пытаннях парадку дня маючага адбыцца восьмага пасяджэння Беларуска-Казахстанскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Падкрэслены высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі і Казахстана ў рамках Навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і навукова-даследчымі інстытутамі дзвюх краін.
Падчас гутаркі П.Уцюпін абазначыў гатоўнасць беларускага боку развіваць супрацоўніцтва ў сферы навукі, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі з акцэнтам на прыкладны складальнік па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.