14 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч уручыў даверчыя граматы Каралеве Лізавеце II.
Фота: Yui Mok / PA Media
Урачыстая цырымонія прайшла ў афіцыйнай лонданскай рэзідэнцыі брытанскіх манархаў – Букінгемскім палацы. Каралева прымала ўдзел у цырымоніі ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Падчас кароткай гутаркі бакі выказалі ўзаемныя намеры аб развіцці эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.