13 мая 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Абдулрахманам Хамідам Махамедам Аль-Хусайнi з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Падчас размовы бакі пагадзіліся з неабходнасцю актывізацыі палітычных кантактаў і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Суразмоўцы адзначылі, што найбольшую ўзаемную цікавасць уяўляюць пастаўкі ў Ірак беларускай прамысловай прадукцыі, а таксама развіццё кааперацыі ў сферах сельскай гаспадаркі, адукацыі і турызму. Дасягнуты дамоўленасці аб наладжванні абмену дэлегацыямі, у тым лiку па лініі гандлёва-прамысловых палат і дзелавых колаў.