25 лютага 2021 г. Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога прыняў Прэм’ер-міністр Манголіі Лувсаннамсрайн Оюун-Эрдэнэ.
Фота: Прэс-служба Урада Манголіі
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-мангольскага супрацоўніцтва, у тым ліку абмен візітамі на высокім узроўні і практычную рэалізацыю канкрэтных гандлёва-эканамічных праектаў.