14 ліпеня 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Республіцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігероа.
Падчас размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Бакі выказалі ўзаемнае задавальненне канструктыўным характарам беларуска-кубінскага супрацоўніцтва і адзначылі прыхільнасць да далейшага пашырэння ўзаемадзеяння па ўсіх пытаннях двухбаковага парадку дня.