1 верасня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў уручыў копіі даверчых лістоў Міністру замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Хусейну Амір Абдуллахіяну.
Бакі абмяняліся думкамі аб сучасным стане і перспектывах беларуска-іранскага супрацоўніцтва ў розных галінах.