8 чэрвеня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрыя Слукі з Міністрам транспарта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Зухаірам Хазімам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва ў галіне транспарту, ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых ў ходзе візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанка ў Дамаск у лістападзе 2022 года.