16 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Венгерскай Рэспублікі Каталін Новак.
Бакі канстатавалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, з асаблівым акцэнтам на далейшае ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязей.
У рамках афіцыйнай цырымоніі Пасол У.Улаховіч таксама ўсклаў вянок да манумента на цэнтральнай плошчы Будапешта – плошчы Герояў.