12 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з Міністрам фінансаў Егіпта Махамедам Мааітам.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў гандлёвай і фінансавай сферах і канстатавалі наяўнасць значнага патэнцыялу для яго нарошчвання.
Былі разгледжаныя магчымасці прымянення механізмаў экспартнай падтрымкі для пашырэння тавараабароту паміж дзвюма краінамі, рэалізацыі буйных двухбаковых праектаў, у тым ліку ў галіне вытворчай кааперацыі.