20 кастрычніка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся з намеснікам Міністра адукацыі, навукі, культуры і спорту Арменіі Карэнам Гілаянам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне спорту і арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў.
Суразмоўцы адзначылі высокі патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей і выказалі ўпэўненасць у працягу эфектыўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.