16 чэрвеня 2022 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Амбразевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.
У ходзе сустрэчы намеснік Міністра і Пасол скаардынавалі падыходы па ўзаемадзеянні Беларусі і Кітая ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у мэтах недапушчэння палітызацыі мандатаў названых структур і адстойвання нацыянальных інтарэсаў на міжнародных пляцоўках.
Суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць падтрымліваць цеснае супрацоўніцтва па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня па лініі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Кітая.