30 снежня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч прыняў копіі даверчых грамат Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Нгы.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы актывізацыі палітычнага супрацоўніцтва паміж краінамі і кантактаў на вышэйшым, высокім і міжведамасным узроўнях.
Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб актуальных пытаннях развіцця двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах, а таксама аб рэалізацыі сумесных праектаў па прамысловай кааперацыі.