20 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана з намеснікам Міністра па турызме Венесуэлы Летыцыяй Гомес.
Падчас сустрэчы абмеркавана далейшае развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы турызму, у тым ліку абмен візітамі профільных дэлегацый і фарміраванне дагаворна-прававой базы ў гэтай галіне. Суразмоўцы падкрэслілі неабходнасць актывізацыі працы па наладжванні прамых авіязносін паміж Каракасам і Мінскам і віталі працяг сумесных намаганняў па прасоўванні гэтай ініцыятывы.
Бакі таксама разгледзелі перспектывы ўдзелу беларускіх кампаній у мадэрнізацыі і будаўніцтве аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры ў Венесуэле.