13 мая 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.
Падчас сустрэчы адбыўся грунтоўны абмен думкамі па пытаннях узаемадзеяння Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях.
Суразмоўцы пацвердзілі высокі ўзровень супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі дзвюх краін на шматбаковых пляцоўках.