Дипломатические представительства Беларуси за рубежом

Главная / Внешняя торговля / Знешні гандаль Беларусі

Знешні гандаль Беларусі


Знешні гандаль таварамі

Асаблівасці прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, яе геаграфічнае становішча і гістарычныя сувязі вызначылі высокую ступень адкрытасці эканомікі рэспублікі, яе арыентаванасць на знешнія рынкі. Аб’ём экспарту тавараў складае каля 50 % валавага ўнутранага прадукту краіны, імпарту – каля 60%.
 
У апошняе дзесяцігоддзе дынаміка знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь характарызуецца імклівым ростам аб’ёмаў тавараабароту. Гэта абумоўлена ростам як эканамічнага, так і навуко-тэхнічнага патэнцыялу.
 
Пры гэтым негатыўныя тэндэнцыі памяншэння аб’ёмаў знешняга гандлю ўсіх краін свету ў 2009 годзе, абумоўленыя сусветным фінансава-эканамічным крызісам, закранулі і знешні гандаль Рэспублікі Беларусь.
 
Дынаміка аб’ёмаў знешняга гандлю таварамі Рэспублікі Беларусь прыведзена ў табліцы.

(млн. дол. ЗША)

 
2000
2005
2008
2009
 2010
Абарот
15 972,6
32 687,4
71 952,1
49 873,2
60 167,9
Экспарт
7 326,4
15 979,3
32 570,8
21 304,2
25 283,5
Імпарт
8 646,2
16 708,1
39 381,3
28 569,0
34 884,4
Сальда
-1 319,8
-728,8
-6 810,5
-7 264,8
-9 600,9

Наменклатура экспартнай прадукцыі характарызуецца разнастайнасцю і налічвае звыш 1000 найменняў. Да ліку важнейшых экспартных тавараў рэспублікі адносяцца калійныя і азотныя ўгнаенні, нафтапрадукты, пракат сталі, грузавыя аўтамабілі, трактары, хімічныя валокны і ніці, шыны, металакорд, капралактам, мэбля, халадзільнікі і маразільнікі, драўніна і драўляныя вырабы, адзежа, абутак, малочная і мясная прадукцыя, цукар.
 
Імпарт прадстаўлены, у асноўным, энергарэсурсамі (нафта, нафтапрадукты, прыродны і звадкаваны газ, электраэнергія) і сыравінай, матэрыяламі і ўкамплектаваннямі (металы і металёвыя вырабы; сыравіна для хімічнай вытворчасці; дэталі машын, абсталявання і транспартных сродкаў).
 
Гандаль энергарэсурсамі і сыравінай – асноўная крыніца фарміравання адмоўнага сальда краіны.
 
Адкрытасць эканомікі рэспублікі характарызуецца колькасцю гандлёвых партнёраў дзяржавы. Беларусь падтрымлівае гандлёвыя зносіны больш чым са 180 краінамі свету.
Расійская Федэрацыя з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь. На яе долю прыходзiцца трэцяя частка экспарту республiкi i каля 60 адсоткаў iмпарту.
Еўрапейскі саюз займае другое месца сярод гандлёвых партнёраў. Да ліку еўрапейскіх краін, з якімі Беларусь мае найбольш развітыя гандлёва-эканамічныя сувязі, адносяцца Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Італія, Латвія, Францыя, Швецыя, Венгрыя.
 
Дынамічна развіваюцца гандлёвыя зносіны з Украінай. Пасля Расійскай Федэрацыі гэта другі ключавы партнёр рэспублікі сярод краін СНД.
 
У рамках Мытнага саюза назіраецца значны рост аб’ёмаў узаемнага гандлю з Казахстанам. У знешнiх зносінах Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД Казахстан з’яўляецца трэцім па значнасці гандлёвым партнёрам.
 
Захоўваецца пазітыўная дынаміка ў супрацоўніцтве з традыцыйнымі партнёрамі ў афра-азіяцкім рэгіёне - Кітайскай Народнай Рэспублікай, Індыяй, В’етнамам, Іранам, Егіптам, Японіяй, Сірыяй, Рэспублікай Карэя, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, краінамі Персідскага заліва.
 
У апошнія гады значна павялічыліся аб’ёмы гандлю з асноўнымі партнёрамі ў Лацінскай Амерыцы – Венесуэлай, Бразіліяй, Аргентынай.
 
 
Знешні гандаль паслугамі
 
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі часткова кампенсуецца станоўчым вынікам гандлю паслугамі.
 
Дынаміка аб’ёмаў знешняга гандлю паслугамі Рэспублікі Беларусь прыведзена ў табліцы
(млн.дол ЗША)

 
2000
2005
2008
2009
2010
абарот
1 535,9
3 166,0
6 751,1
5 523,8
7 263,8
экспарт
1 000,3
2 072,7
4 187,6
3 482,0
4 478,2
імпарт
535,6
1 093,3
2 563,5
2 041,8
2 785,6
сальда
464,7
979,4
1 624,1
1 440,2
1 692,6

Асноўнай крыніцай экспарту з’яўляюцца аўтамабільныя, чыгуначныя, паветраныя, марскія перавозкі і паслугі трубаправода. Яны складаюць каля 70 адсоткаў экспарту паслуг.
 
Таксама да асноўных экспартных пазіцый адносяцца турыстычныя паслугі, паслугі сувязі, камп’ютэрныя і інфармацыйныя, будаўнічыя паслугі. Зараз гэтыя сферы паслуг актыўна развіваюцца і маюць значны патэнцыял для росту.
 
Асноўны гандлёвы партнёр – ЕС. На яго долю прыходзіцца каля паловы экспартуемых паслуг. Яшчэ чвэрць прыходзіцца на Расійскую Федэрацыю.