Памер шрыфта:

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў М.Барысевіча ў Рэспубліку Зімбабвэ

12 ліпеня 2021 г.

 

9–11 ліпеня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч у складзе беларускай дэлегацыі наведаў з рабочым візітам Рэспубліку Зімбабвэ.

Падчас урачыстай цырымоніі 10 ліпеня ў г.Мутары намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Харытончык перадаў Ураду Рэспублікі Зімбабвэ партыю беларускай лясной і пажарнай тэхнікі. Напярэдадні беларускую дэлегацыю з візітам ветлівасці прыняў Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва.

9 ліпеня адбылася сустрэча М.Барысевіча з Міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавай, на якой былi абмеркаваны сучасны стан двухбаковых адносін і перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

Дэлегацыя таксама правяла перамовы з Міністрам зямель, сельскай гаспадаркі, водных рэсурсаў і сельскіх паселішчаў Рэспублікі Зімбабвэ Анксiусам Масуку, Міністрам навакольнага асяроддзя, змены клімату, турызму і індустрыі гасціннасці Рэспублікі Зімбабвэ Нкабiзiтай Ндлову i пастаянным сакратаром Міністэрства па справах мясцовага кіравання, сельскага і гарадскога развіцця Рэспублікі Зімбабвэ Звынешымвэ Шуру. Падчас сустрэч абмеркаваны ход i перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы