Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з намеснікам генеральнага дырэктара МАГАТЭ

30 лістапада 2021 г.

 

30 лістапада 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з намеснікам Генеральнага дырэктара, дырэктарам дэпартамента тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ Хуа Лю.

Суразмоўцы адзначылі, што праграма тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ з’яўляецца дзейсным механізмам распаўсюджвання перадавога вопыту, тэхнічнай і экспертнай падтрымкі дзяржаў у мірным выкарыстанні ядзерных тэхналогій, а таксама канстатавалі актыўны ўдзел Беларусі ў гэтай праграме.

С.Алейнік падзякаваў Агенцтву за падтрымку па ўмацаванні патэнцыялу медыцынскіх устаноў краіны ў рэагаванні на пандэмію і барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі.

Падчас сустрэчы была таксама дасягнута дамоўленасць аб падпісанні ў бліжэйшы час рамачнай праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і МАГАТЭ на 2022-2027 гады.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы