Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Генеральнай канферэнцыі ЮНІДА

01 снежня 2021 г.

 

30 лістапада 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік у якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі выступіў у ходзе пленарнага пасяджэння 19-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) у г.Вене.

У сваім выступленні С.Алейнік падкрэсліў важнасць эфектыўнай дзейнасці арганізацыі і намаганняў па ўстойлівым і ўсёахопным прамысловым развіцці краін свету, у тым ліку садзейнічанне больш хуткаму аднаўленню прамысловасці пасля пандэміі на больш экалагічнай і тэхналагічнай аснове.

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі асабліва вітаў намаганні Арганізацыі ў сферы эканомікі замкнёнага цыкла, экалогіі і энергетыкі, выкарыстанне цыфравізацыі для паскоранага пераходу да больш эфектыўных мадэлей прамысловай вытворчасці, а таксама імкненне да максімальна поўнага ўліку інтарэсаў і патрэбнасцей розных катэгорый дзяржаў-членаў, асабліва краін з сярэднім узроўнем даходу.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі павіншаваў Герда Мюлера з назначэннем на пасаду кіраўніка ЮНІДА і запэўніў у гатоўнасці Беларусі прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва па ўсіх напрамках работы Арганізацыі. Пасля сесіі таксама адбылася сустрэча С.Алейніка з новым Гендырэктарам ЮНІДА, падчас якой былі абмеркаваны бягучыя і перспектыўныя праекты тэхнічнага супрацоўніцтва Арганізацыі ў Беларусі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы