Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Пакістан
31 мая 2023 г.
31 мая 2023 г. завяршыўся афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
Кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі прыняў Прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф. Бакі пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-пакістанскіх адносін, накіраванасць на іх далейшае ўмацаванне і развіццё.
Абмеркаваны ўвесь комплекс беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, уключаючы ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках сустрэч Кіраўніка беларускай дзяржавы з Ш.Шарыфам на палях Нарады па ўзаемадзеянні і мерам даверу ў Азіі ў Астане ў верасні 2022 г. і Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у кастрычніку 2022 г. у г.Самаркандзе. Асаблівая ўвага нададзена падрыхтоўцы і эканамічнаму напаўненню маючых адбыцца візітаў на розных узроўнях.
На фоне глабальных выклікаў бакі дамовіліся ўмацоўваць узаемадзеянне ў рамках міжнародных рэгіянальных арганізацый. Разглядаючы ў гэтым кантэксце ШАС, С.Алейнік падзякаваў пакістанскаму боку за падтрымку Беларусі ў працэсе ўступлення ў Арганізацыю ў якасці паўнапраўнай дзяржавы-члена.
Падчас сустрэчы з Міністрам эканомікі Пакістана Сардарам Аязам Садзікам разгледжаны актуальныя пытанні пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі пратакола шостага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Мінску ў студзені 2023 г., і пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў па лініі дзелавых колаў і кіраўніцтва рэгіёнаў дзвюх краін.
Для надання станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння Беларусі і Пакістана ў сферы гандлю, рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, лагістыкі, навукі і адукацыі дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па ўзгадненні Дарожнай карты па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту да 2025 года.
На перамовах з Начальнікам штаба Сухапутных войскаў, генералам Саідам Асімам Мунірам абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння абаронных ведамстваў дзвюх краін і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў сферы бяспекі ў глабальным і рэгіянальным маштабах.
Падчас візіту Міністр правёў сустрэчы з прадстаўнікамі буйнога пакістанскага бізнесу, у рамках якіх абмеркаваны перспектывы рэалізацыі шэрагу праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by