Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча ў Форуме адказнага бізнэсу

24 лістапада 2022 г.

 

24 лістапада 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч прыняў удзел у Форуме адказнага бізнесу, арганізаванага Сеткай Глабальнага Дагавора ААН у Беларусі.

Даведка: Глабальны Дагавор ААН, як міжнародная ініцыятыва у галіне карпаратыўнай устойлівасці заснавана ў 2000 годзе ў Нью-Ёрку. Лейтматывам стварэння Глабальнага Дагавора з'яўляецца садзейнічанне прыхільнасці кампаній у выбудоўванні іх стратэгіі і аперацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з Дзесяццю універсальнымі прынцыпамі ў галіне правоў чалавека, працоўных адносін, навакольнага асяроддзя і супрацьдзеяння карупцыі, а таксама дасягненню Мэт устойлівага развіцця.

Намеснік Міністра выступіў з прывітальным словам ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі да ўдзельнікаў мерапрыемства, звярнуўшы асаблівую ўвагу на важнасць дзяржаўна-прыватнага партнёрства для вырашэння сацыяльна-эканамічных пытанняў грамадства і заклікаў да актывізацыі ўдзелу бізнес-структур у нацыянальнай архітэктуры па выкананні Мэт устойлівага развіцця ААН да 2030 г.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы