Памер шрыфта:

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакоў сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Расіі

14 красавіка 2026 г.

 

14 красавіка 2026 г. у г.Маскве намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Рабковым. 

Адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін па лацінаамерыканскай праблематыцы. 

Бакі абмеркавалі пытанні ўмацавання супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна і каардынацыі дзеянняў на гэтым кірунку.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы