Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча з Паслом Руанды

13 мая 2021 г.

 

12 мая 2021 г. адбылася цырымонія ўручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Руанда ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Мушч’ё Франкам Каманзі копій даверчых грамат намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалаю Барысевічу.

У ходзе размовы бакі абмеркавалі тэматыку актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а таксама іншыя актуальныя пытанні беларуска-руандыйскага парадку дня. Асаблівы акцэнт у размове быў зроблены на развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, паставак прамысловай прадукцыі, сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама пашырэнні кантактаў па лініі адукацыі.

Дасягнута дамоўленасць аб наладжванні абмену дэлегацыямі дзелавых колаў дзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы