Памер шрыфта:

Аб візіце ў Пасольства Беларусі Міністра замежных спраў Турцыі

29 лістапада 2022 г.

 

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы наведаў Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу, каб ушанаваць светлую памяць Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Уладзіміравіча Макея.

Міністр М.Чавушаглу пакінуў запіс у кнізе спачуванняў з нагоды раптоўнай смерці Міністра У.Макея. У гутарцы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турцыі Віктарам Рыбаком Міністр М.Чавушаглу перадаў словы спачування сям'і Міністра У.Макея, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку і беларускаму народу.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы