Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі В.Дзенісенкам копій даверчых грамат Міністру замежных спраў Таджыкістана

21 кастрычніка 2021 г.

 

21 кастрычніка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка ўручыў копіі даверчых грамат Міністру замежных спраў Таджыкістана Сіраджыдзіну Мухрыдзіну.

Падчас гутаркі бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-таджыкскіх адносін і стратэгічнага партнёрства, абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку ўмацаванне дагаворна-прававой базы ў розных сферах, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

Сіраджыдзін Мухрыдзін пажадаў Віктару Дзенісенку поспехаў у ажыццяўленні яго дзейнасці на карысць далейшага паглыблення дружалюбных сувязяў паміж Беларуссю і Таджыкістанам.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы