Памер шрыфта:

Пайшоў з жыцця Уладзімір Уладзіміравіч Макей. Глава нашай дыпламатычнай сям'і

27 лістапада 2022 г.

 

Пайшоў з жыцця Уладзімір Уладзіміравіч Макей. Глава нашай дыпламатычнай сям'і.

Гэта тая сітуацыя, калі нават нам - дыпламатам - складана апісаць словамі ўзрушэнне і скруху, якую ўсе мы адчуваем.

Увесь свой жыццёвы шлях Уладзімір Макей прысвяціў служэнню Беларусі. Сапраўдны патрыёт, віртуозны дыпламат, выбітны дзяржаўны дзеяч, які шчыра перажываў і нястомна працаваў на дабрабыт і будучыню нашай краіны.

Шмат хто ў Беларусі і за мяжой лічаць, што ён быў народжаны для гэтай службы на дадзеным гістарычным этапе. Такім было спалучэнне неабыякавасці, вастрыні мыслення і дальнабачнасці, мудрасці, строгасці і чалавечнасці адначасова.

Ён не любіў высакапарных фраз і ніколі не ўзгадніў бы такія адзнакі. Але гэта без перабольшання быў вялікі Чалавек. Яркая маштабная асоба, якая стала значнай часткай не толькі беларускай, але і агульнасусветнай дыпламатычнай гісторыі. Аўтарытэт і шчырая павага з боку многіх замежных калег, як сяброў, так і апанентаў Беларусі, гавораць самі за сябе.

Упэўнены, што яго ўклад ва ўмацаванне і станаўленне дзяржаўнасці нашай краіны, забеспячэнне міру па заслугах яшчэ будзе ацэнены нашчадкамі.

Пры гэтым ён быў клапатлівым бацькам, мужам, сябрам, творчым, шчырым, спагадным, прынцыповым і прыстойным чалавекам з тонкім пачуццём гумару, зносіны з якім нікога не пакідалі абыякавым.

Магчыма, нават ён сам не ўсведамляў, што шмат у чым быў і будзе заставацца прыкладам для кіраўніцтва, калектыву МЗС і замежустаноў, многіх ветэранаў беларускай дыпламатычнай службы. Гэтая страта незаменная. Міністр Уладзімір Макей назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

Смуткуем разам з сям'ёй, роднымі і блізкімі Уладзіміра Уладзіміравіча.

Цырымонія развітання з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем адбудзецца ў аўторак 29 лістапада 2022 г. у сталічным Доме афіцэраў. Пачатак запланаваны на 10.00. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы