Памер шрыфта:

Аб выкліку ў МЗС Беларусі Часовага паверанага ў справах Эстоніі ў Беларусі

23 верасня 2022 г.

 

23 верасня 2022 г. у МЗС Беларусі была выклікана Часовая павераная ў справах Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь Трыін Хіесалу.

МЗС Беларусі прааналізаваны шэраг нядаўніх наўмысных дзеянняў эстонскага кіраўніцтва, у ліку якіх афіцыйныя спробы прысвоіць права выступаць ад імя беларускага народа і авантуры на пляцоўцы ААН. Яны не могуць быць расцэнены інакш, як правакацыі ў адносінах да суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.

Павага гэтых прынцыпаў, роўна як і неўмяшанне ва ўнутраныя справы адна адной, - базавая аснова нармальных двухбаковых адносін паміж любымі дзяржавамі. Таму іх яўнае зневажанне з боку кіраўніцтва Эстонскай Рэспублікі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь не можа застацца без адпаведнай рэакцыі.

Ва ўмовах непаважлівага стаўлення да суверэнітэту нашай краіны з боку эстонскага кіраўніцтва Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах не бачыць сэнсу шырокай дыпламатычнай прысутнасці Эстоніі на сваёй тэрыторыі. У сувязі з гэтым штат Пасольства гэтай краіны з 1 кастрычніка 2022 г. павінен быць даведзены да аднаго дыпламатычнага супрацоўніка для выканання консульскіх функцый і аднаго работніка адміністрацыйна-тэхнічнага персанала.

Аналагічным чынам беларускі бок скароціць сваю дыпламатычную прысутнасць у Эстоніі. Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстоніі адклікаецца на кансультацыі ў Мінск.

Беларускі бок прыме ўсе неабходныя меры, каб папулісцкія дзеянні афіцыйнага Таліна не паўплывалі на рэальныя інтарэсы звычайных грамадзян Беларусі і Эстоніі, у тым ліку ў частцы консульскага забеспячэння.

Мінск працягне лінію на захаванне традыцыйна добрасуседскіх адносін з дружалюбным эстонскім народам. Пытанні аднаўлення паўнацэннай дыпламатычнай прысутнасці і поўнамаштабнага дыялога могуць быць разгледжаны беларускім бокам пасля таго, як кіраўніцтва Эстоніі вернецца да цывілізаваных агульнапрызнаных прынцыпаў міждзяржаўных зносін і ўзаемапаважлівага дыялога.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы