Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з кіраўніком рэгіянальнай Дэлегацыі МКЧК

09 снежня 2021 г.

 

8 снежня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з кіраўніком рэгіянальнай Дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Беларусі, Расіі і Малдове Іхтыярам Асланавым.

У ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб актуальных напрамках узаемадзеяння Беларусі і МКЧК, у тым ліку падрыхтоўка плана супрацоўніцтва беларускіх дзяржаўных органаў і арганізацый з Камітэтам на 2022 год.

C.Алейнік праінфармаваў суразмоўцу аб падыходах Беларусі адносна міграцыйнай сітуацыі на заходняй мяжы краіны, у тым ліку па пытанні аказання гуманітарнай дапамогі па лініі МКЧК. І.Асланаў станоўча ацаніў меры, якія прымаюцца Беларуссю, асабліва выдзеліў працу Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Бакі адзначылі высокі ўзровень узаемаразумення і падтрымкі ў вырашэнні гуманітарных пытанняў, а таксама выказалі гатоўнасць прадаўжаць канструктыўнае супрацоўніцтва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы