Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Экватарыяльную Гвінею

02 чэрвеня 2023 г.

 

2 - 3 чэрвеня 2023 г. праходзіць візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў Рэспубліку Экватарыяльная Гвінея. 

С.Алейнік быў прыняты Прэзідэнтам Тэадорам Абіянгам Нгемай Мбасага. Кіраўніку Экватарыяльнай Гвінеі перададзена пасланне ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з запрашэннем наведаць з візітам Беларусь. Запрашэнне было з падзякай прынята. 

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці міждзяржаўных кантактаў. Асноўная ўвага была нададзена ўзаемадзеянню ў эканамічнай сферы, уключаючы сельскую гаспадарку, прамысловую кааперацыю, вытворчасць прадуктаў харчавання, ахову здароўя і інш.

На перагаворах з Міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсана Ангуэ адбылося прадметнае абмеркаванне ўсяго спектра пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. 

Бакі пацвердзілі падабенства падыходаў да асноўных праблем глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, уключаючы пытанні справядлівага светаўладкавання, негатыўнага ўплыву аднабаковых прымусовых мер на ўстойлівае развіццё дзяржаў і гарантаванне харчовай бяспекі ў сусветным маштабе. 

Міністрамі падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж МЗС дзвюх краін, які ўстанаўлівае механізм рэгулярных палітычных кансультацый. 

Па выніках перагавораў падпісана Сумесная заява аб дамоўленасцях, дасягнутых падчас візіту кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў Экватарыяльную Гвінею, у тым ліку па развіццю палітычнага дыялога, а таксама супрацоўніцтва ў сферах гандлю, эканомікі і інвестыцый, кааперацыйнага супрацоўніцтва, харчовай бяспекі, аховы здароўя, медыцыны, аховы мацярынства і дзяцінства, адукацыі, навукі і тэхнікі, горназдабыўной прамысловасці і нафтахімічнага сектара, бяспекі і абароны. Бакі намецілі практычныя крокі па пашырэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі сустрэўся таксама з Першым Віцэ-прэзідэнтам Тэадора Нгуема Аб'ян Мангуе, Міністрам па справах Кабінета Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Хобам Аб'янам Эсана Мбенгона і Міністрам абароны Віктарыяна Нсуе Акока. Падчас сустрэч абмеркаваны актуальныя напрамкі супрацоўніцтва, якія маюць узаемную цікавасць.

До даведкі: Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея з'яўляецца адной з самых багатых і стабільных дзяржаў Афрыкі. Па выніках 2021 г. ВУП краіны склаў 12,3 млрд. дол. ЗША, узровень інфляцыі - 5,1%. Краіна займае 1-е месца ў Афрыцы па паказчыку ВУП на душу насельніцтва (каля 8 тыс. дал ЗША). 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы