Памер шрыфта:

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза на пытанне агенцтва БелТа аб візіце ў Беларусь Спецыяльнага дакладчыка Савета ААН па правах чалавека па пытаннях аб правах мігрантаў

18 ліпеня 2022 г.

 

БелТА: У Беларусь прыбыў Спецыяльны дакладчык Рады ААН па правах чалавека па пытаннях аб правах мігрантаў Феліпе Гансалес Маралес. Раскажыце, як праходзіць візіт, што запланавана праграмай?

А.Глаз: Так, вы ведаеце, Ф.Г.Маралес раней накіраваў запыт Рэспубліцы Беларусь з мэтай реалізаваць гэты візіт у сувязі з сітуацыяй з мігрантамі на мяжы Беларусі і Польшчы.

Беларусь у духу добрай волі і супрацоўніцтва з кампетэнтнымі міжнароднымі структурамі пацвердзіла спецыяльнаму дакладчыку гатоўнасць прыняць яго з візітам і садзейнічаць яго працы у рамках кампетэнціі, звязаннай з высвятленнем становішча мігрантаў у Беларусі.

Спадар Маралес і яго каманда паспяхова ўехалі ў Беларусь 16 ліпеня і размясціліся ў г.Гродна, дзе сёння, 18 ліпеня, пачалася іх актыўная праца ў рамках візіту.

Беларускі бок прапанаваў спецыяльнаму дакладчыку правесці серыю мерапрыемстваў для атрымання ўсебаковай інфармацыі па кампетэнцыі яго мандата.

Запланаваны сустрэчы ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце і размова з Беларускім Чырвоным Крыжом у Гродне, які непасрэдна працуе з мігрантамі. Мяркуем, што Спецыяльны дакладчык будзе зацікаўлены наведаць месцы ў памежным рэгіёне, дзе адбываліся падзеі з вялікай групай людзей, якія спрабавалі звярнуцца па прытулку ў Польшчы і натыкнуліся на жорсткае і неправамернае супраціўленне з боку нашага суседа.

Мы гатовы ў той жа адкрытай манеры, у якой Беларусь вырашала сітуацыю з мігрантамі восенню 2021 года, даць Спецыяльнаму дакладчыку доступ да звестак, якія яго цікавяць.

19 ліпеня ў Мінску дзяржаўныя органы (Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Следчы камітэт, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны) інфармуюць сп. Маралеса аб падыходах беларускай дзяржавы да пытанняў міграцыі і аб тых мерах, якія былі прыняты для падтрымкі бежанцаў і мігрантаў, якія аказаліся на нашай тэрыторыі ў пошуках мірнага і лепшага жыцця.

Спецыяльны дакладчык таксама будзе сустракацца з беларускімі грамадскімі аб'яднаннямі, міжнароднымі арганізацыямі, якія прысутнічаюць у Беларусі, бежанцамі і мігрантамі.

20 ліпеня адбудзецца сустрэча ў МЗС, падчас якой спадар Маралес падзеліцца сваімі ўражаннямі і рэкамендацыямі па выніках праведзеных у Беларусі мерапрыемстваў.

Мы разлічваем на аб'ектыўны падыход Спецыяльнага дакладчыка. Статус незалежнага міжнароднага эксперта і гуманітарны мандат, які выконвае спадар Маралес, дазваляюць нам чакаць ад яго канструктыўных і рэалістычных адзнак і рэкамендацый, якія мы будзем гатовыя вывучыць, прааналізаваць і ў далейшым прыняць рашэнне аб магчымым іх выкарыстанні ў мэтах удасканалення нацыянальнай сістэмы. Адпаведна, гэта і будзе галоўны практычны вынік візіту.

Плануем паведаміць меркаванне беларускага боку па выніках візіту пасля сустрэчы з Ф.Г.Маралесам 20 ліпеня.

У прадстаўнікоў прэсы будзе магчымасць паразмаўляць з ім па выніках наведвання дзвюх краін, Беларусі і Польшчы, на прэс-канферэнцыі ў рэжыме анлайн 28 ліпеня 2022 г. у 12.00 па жэнеўскім часе.

 

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы