Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намеснiка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з часовымі паверанымі Азербайджана і Сербіі

04 жніўня 2021 г.

 

4 жніўня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў Часовага паверанага Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Нізамі Рустамава і Часовага паверанага Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Саву Джурыцу.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі ў сталіцы Сербіі ў кастрычніку 2021 года памятнай сустрэчы высокага ўзроўню, прысвечанай 60-годдзю Бялградскай канферэнцыі, на якой было афіцыйна аформлена стварэнне Руху недалучэння.

Удзельнікі гутаркі сышліся ў меркаванні, што Рух недалучэння, які аб'ядноўвае большасць краін-членаў ААН, адыгрывае важную ролю на міжнароднай арэне ў пабудове больш справядлівага, бяспечнага светаўпарадкавання.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы