Памер шрыфта:

Пасяджэнне беларускай часткі Беларуска-Аманскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях пад старшынствам Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова

24 лютага 2026 г.

 

24 лютага 2026 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова прайшло пасяджэнне беларускай часткі Беларуска-Аманскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях.

Прадстаўнікі профільных міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый Беларусі абмеркавалі актуальны стан двухбаковага супрацоўніцтва з Аманам у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, лагістыкі, аховы здароўя, культуры, турызму, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і іншых.

Асаблівая ўвага нададзена ходу рэалізацыі дамоўленасцей на найвышэйшым узроўні і Дарожнай карты па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Аманам на 2026–2027 гг., падпісанай 6–7 кастрычніка 2025 г. падчас візіту Султана Амана ў Беларусь.

У мэтах выканання задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы, сфармуляваны прапановы па канкрэтных мерах для нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва, якія будуць узгоднены з аманскім бокам падчас 1-га пасяджэння Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы