Памер шрыфта:

Аб правядзенні Беларуска-Лацінаамерыканскага Форума

29 чэрвеня 2022 г.

 

28 чэрвеня 2022 г. на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся Беларуска-Лацінаамерыканскі форум, у рамках якога дыпламатычным місіям лацінаамерыканскіх дзяржаў у Маскве быў прадстаўлены экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел паслы, кіраўнікі дыпламатычных місій і дыпламаты пасольстваў Аргенціны, Балівіі, Бразіліі, Венесуэлы, Гандураса, Грэнады, Дамініканскай Рэспублікі, Калумбіі, Коста-Рыкі, Кубы, Мексікі, Нікарагуа, Панамы, Парагвая, Перу.

Беларускі бок на форуме прадстаўлялі Міністэрства замежных спраў, Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн, канцэрн "Белнафтахім", Міністэрства прамысловасці, холдынг "Белфармпрам" і вядучыя прадпрыемствы-экспарцёры.  

Кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў у сваім выступленні падкрэсліў важнасць для Рэспублікі Беларусь пашырэння ўзаемадзеяння з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна па ўсіх ключавых напрамках.

Адбыўся адкрыты абмен думкамі аб стане і перспектывах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў прамысловай, фармацэўтычнай і нафтахімічнай галінах.  

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы