Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча з Генеральным дырэктарам МАГАТЭ

28 верасня 2022 г.

 

27 верасня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з Генеральным дырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі.

Ю.Амбразевіч і Р.Гросі абмеркавалі намаганні па забеспячэнні ядзернай бяспекі на нацыянальным і рэгіянальным узроўні, з задавальненнем канстатавалі высокі ўзровень узаемадзеяння, дасягнуты за апошнія гады паміж Беларуссю і Агенцтвам.

Генеральны дырэктар МАГАТЭ падзякаваў Беларусі за адказны адкрыты падыход да актыўнага выкарыстання ацэначных і кансультатыўных місій Агенцтва для зняцця любых пытанняў і сумненняў, якія ўзнікаюць у працэсе будаўніцтва і ўводу Беларускай атамнай электрастанцыі ў эксплуатацыю. 

Пры гэтым кіраўнік Сакратарыята МАГАТЭ падкрэсліў узорны характар тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Агенцтва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы