Памер шрыфта:

Аб візіце ў Пасольства Беларусі Міністра замежных спраў Узбекістана

29 лістапада 2022 г.

 

28 лістапада 2022 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Уладзімір Нораў наведаў Пасольства Беларусі ва Узбекістане для таго, каб ушанаваць памяць Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Кіраўнік МЗС Узбекістана выказаў словы спачування і падтрымкі з нагоды заўчаснай смерці Міністра У. Макея і зрабіў адпаведны запіс у кнізе спачуванняў, адкрытай у Пасольстве.

Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што "Уладзімір Уладзіміравіч быў майстэрскім і вопытным дыпламатам, высокім прафесіяналам сваёй справы і сапраўдным патрыётам Беларусі", а таксама адзначыў значны ўклад, які ўнёс В.У. Макей ва ўмацаванне дружалюбных сувязей паміж Узбекістанам і Беларуссю.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы