Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Міністрам замежных спраў Нікарагуа

19 мая 2023 г.

 

19 мая 2023 года ў г. Мінску адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з Міністрам замежных спраў Нікарагуа Дзянісам Манкадай Каліндрэсам, а таксама з членамі ўрадавай дэлегацыі, якую ён узначальвае і якая знаходзіцца з рабочым візітам у нашай краіне.

У ходзе сустрэчы бакі прадметна абмеркавалі шырокі пералік пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Разгледзелі рэгіянальную і глабальную сітуацыю.

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Нікарагуа падрабязна спыніліся на ўзаемадзеянні ў рамках міжнародных арганізацый, уключаючы ўзаемную падтрымку ў ААН, сумесную работу ў рамках Руху недалучэння.

Комплексна абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з акцэнтам на прамысловую кааперацыю і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Міністры ўдзялілі значную ўвагу пытанням рэалізацыі сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы і ў галіне паставак беларускай пасажырскай, дарожна-будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі на нікарагуанскі рынак.

Падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні і ўмацаванні дагаворна-прававой базы адносін. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па заключэнні пагадненняў аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, адмене віз.

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Нікарагуа ўзгаднілі далейшыя практычныя крокі, накіраваныя на інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў.

Па выніках сустрэчы пры ўдзеле кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў быў падпісаны шэраг дакументаў, сярод якіх Генеральнае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Нікарагуа аб выдзяленні экспартных крэдытаў, Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Нікарагуа аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы