Аб пасяджэнні калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі па разглядзе вынікаў работы ў 2025 годзе
11 сакавіка 2026 г.
11 сакавіка 2026 г. адбылося пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі «Аб выніках работы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе».

У пасяджэнні ўзяў удзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын.
З асноўным дакладам на пасяджэнні калегіі беларускага знешнепалітычнага ведамства выступіў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.

Кіраўнікі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў ва Узбекістане Аляксандр Агароднікаў і ў Індыі Міхаіл Касько выступілі з дакладамі пра вынікі работы па актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі акрэдытацыі. У пасяджэнні таксама ўзяў удзел Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селівёрстаў.
На выніковае пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі былі запрошаны кіраўніцтва Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, галіновых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, канцэрнаў, Нацыянальнага агенцтва па турызме, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама, прадпрыемстваў, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Адбылася канструктыўная размова пра вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці ў разрэзе галін беларускай эканомікі, а таксама па краінах і рэгіёнах летась і перспектыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ў 2026 годзе.

Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь была дадзена ацэнка работы на знешнеэканамічным трэку.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by