Памер шрыфта:

Аб сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі

19 студзеня 2023 г.

 

19 студзеня 2023 г. у МЗС Беларусі адбылося штогадовае сумеснае пасяджэнне калегіі МЗС Рэспублікі Беларусь і калегіі МЗС Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам міністраў замежных спраў дзвюх краін Сяргея Алейніка і Сяргея Лаўрова.

Удзельнікі пасяджэння падрабязна разгледзелі стан і перспектывы развіцця беларуска-расійскага ўзаемадзеяння з улікам якасных змен у глабальнай і рэгіянальнай міжнароднай сітуацыі. Абмеркаваны шэраг практычных аспектаў супрацоўніцтва па лініі МЗС з акцэнтам на вырашэнне пастаўленых прэзідэнтамі дзвюх краін задач у эканамічнай і палітычнай сферах, развіццё інтэграцыйных фарматаў.
Асаблівая ўвага нададзена далейшаму ўмацаванню ўзаемадзеяння на шматбаковых пляцоўках ва ўмовах беспрэцэдэнтнага націску з боку Захаду. Сышліся на думцы аб выключнай важнасці тэматыкі кантролю над узбраеннямі ў цяперашніх умовах. Дамовіліся аб каардынацыі дзеянняў у кантактах з міжнароднымі структурамі.

Бакі дэталёва разгледзелі ход рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады. Адзначана рэзультатыўнасць гэтай работы і асаблівая важнасць гэтага інструмента ва ўмовах крызісу даверу ў міжнародных адносінах і сегментацыі глабальнага светапарадку.

Падчас праведзенай сустрэчы міністраў замежных спраў у фармаце сам-насам абмеркаваны пытанні знешнепалітычнага планавання, садзейнічання гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву нашых краін, у тым ліку ў міжрэгіянальным аспекце. Бакі "зверылі гадзіннікі" адносна бягучага міжнароднага парадку дня. Беларускі бок адзначыў важнасць падтрымкі з боку Расіі ў пытаннях далучэння Беларусі да ШАС у якасці паўнапраўнага члена.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй "Мундзір для героя", прысвечанай 210-годдзю перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года, падрыхтаванай вядомым беларускім калекцыянерам, лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" Уладзімірам Ліхадзедавым і Нацыянальным гістарычным музеем.

На палях мерапрыемства Міністр замежных спраў Расіі С.Лаўроў уручыў У.Ліхадзедаву Ордэн дружбы Расійскай Федэрацыі за заслугі ва ўмацаванні супрацоўніцтва паміж народамі дзвюх краін.

Па выніках пасяджэння быў падпісаны шэраг значных дакументаў:

- Пастанова сумеснага пасяджэння калегій і План кансультацый паміж МЗС;

- Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі па пытаннях забеспячэння біялагічнай бяспекі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы