Памер шрыфта:

Аб візіце ў Пасольства Беларусі Намесніка Міністра замежных спраў Казахстана

29 лістапада 2022 г.

 

29 лістапада 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан Ярмухамбет Кануспаеў наведаў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан, каб ушанаваць памяць Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і пакінуць запіс у кнізе спачуванняў.

Я.Кануспаеў ад імя кіраўніцтва і калектыва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Казахстан выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з заўчаснай смерцю Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Уладзіміравіча Макея.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Казахстана зазначыў: «У.Макей быў шырока вядомы ў свеце як бліскучы дыпламат, які прафесійна адстойваў інтарэсы сваёй Радзімы на міжнародных пляцоўках, умацоўваючы супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі, уключаючы саюзніцкія адносіны з Казахстанам. У нашай памяці назаўжды застанецца светлая выява Ўладзіміра Макея, годнага сына беларускага народа, дзяржаўнага дзеяча і шчырага чалавека, які пражыў яркае жыццё».

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы