Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Расіі

18 чэрвеня 2021 г.

 

18 чэрвеня 2021 г. у рамках рабочага візіту ў г.Маскву адбыліся перамовы ў расшыраным фармаце Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.

Разгледжаны шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага нададзена каардынацыі дзеянняў на міжнародных пляцоўках, у тым ліку ў кантэксце ўзгодненай адэкватнай і прапарцыйнай рэакцыі бакоў на знешнія выклікі ў дачыненні да Беларусі і Расіі.

Міністры пацвердзілі зацікаўленасць дзвюх краін у развіцці інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, паглыбленні ўзаемадзеяння на прасторы СНД, у рамках АДКБ. Абмеркавалі супрацоўніцтва ў ААН, АБСЕ, іншых міжнародных арганізацыях, выказалі намер і далей сумесна прасоўваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і Расіі ў шматбаковых фарматах.

У фокусе ўвагі знаходзілася таксама тэматыка забеспячэння рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Дадзеная сфера будзе і далей рэгулярна абмяркоўвацца бакамі з улікам росту напружанасці і з абставінамі ў свеце і рэгіёне.

З улікам арганізаванай агрэсіўнай інфармацыйнай кампаніі супраць дзвюх краін узгоднены падыходы да далейшай сумеснай працы ў інфармацыйнай прасторы ў нацыянальных інтарэсах Беларусі і Расіі.

Міністры пацвердзілі намер працягнуць працу па паэтапным зняцці абмежаванняў на перамяшчэнне грамадзян праз беларуска-расійскую мяжу і да аднаўлення транспартных зносін з улікам эпідэміялагічнага становішча. Адзначылі важнасць прыняцця мер па спрашчэнні ўзаемнага ўезду аўтамабільным транспартам у інтарэсах суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі, а таксама грамадзян дзвюх краін.

Узгоднены графік бліжэйшых кантактаў і мерапрыемстваў знешнепалітычных ведамстваў на розных узроўнях, уключаючы сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў восенню гэтага года. Падкрэслена эфектыўнасць двухбаковага ўзаемадзеяння ў знешнепалітычнай сферы.

У кантэксце падрыхтоўкі VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, запланаванага да правядзення 28-30 чэрвеня 2021 г. у Маскоўскай вобласці, бакі падрабязна разгледзелі міжрэгіянальныя сувязі, якія з'яўляюцца важным складнікам расійска-беларускіх адносін і спрыяюць рэалізацыі значнага патэнцыялу гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы