Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Ю.Амбразевіча ў сустрэчы з Маладзёжнымі пасламі Мэт устойлівага развіцця

20 красавіка 2022 г.

 

19 красавіка 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР у Беларусі прыняў удзел у форуме “Новыя падыходы прыцягнення моладзі да дасягнення МУР”, а таксама цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Маладзёжныя паслы МУР – будучыня планеты ў нашых руках”.

У сваім выступленні Ю.Амбразевіч адзначыў важнасць мерапрыемства з пункту гледжання прыцягнення моладзі да прасоўвання нацыянальных намаганняў па выкананні МУР і рэалізацыі ініцыятыўных праектаў у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Намеснік Міністра зрабіў акцэнт, што інстытут маладзёжных паслоў Мэт устойлівага развіцця арыентаваны на маладых і ініцыятыўных грамадзян Беларусі, якія шукаюць падтрымкі ў рэалізацыі іх ідэй і праектаў, накіраваных на паляпшэнне жыцця беларусаў.

Ю.Амбразевіч падкрэсліў, што форум і праведзены конкурс закліканы ўключыць маладых хлопчыкаў і дзяўчынак у матрыцу міжнароднага супрацоўніцтва і магчымасцей, якія прадастаўляюцца партнёрствам беларускай дзяржавы і ААН для заахвочвання актыўнай грамадзянскай пазіцыі і развіцця канкрэтных прапаноў моладзі.

Падчас мерапрыемства з прывітальным словам таксама звярнуўся намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды.

Сумесна з ім Ю.Амбразевіч уручыў дыпломы маладзёжным паслам 17 Мэт устойлівага развіцця.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы