Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Ірана

21 сакавіка 2023 г.

 

21 сакавіка 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Аліразой Санаі.

Суразмоўцы абмеркавалі пэўныя крокі па актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні павелічэння эканамічнага ўзаемадзеяння. Узгаднілі падыходы да супольнай працы па ўмацаванні адносін паміж дзвюма краінамі.

Адмысловая ўвага была нададзена выкананню дамоўленасцей, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Іран 12 – 13 сакавіка 2023 г., а таксама рэалізацыі Дарожнай карты ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на 2023 – 2026 гг.

Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы