Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі Л.Бельскай у пленарным пасяджэнні Канферэнцыі па раззбраенні

20 мая 2022 г.

 

19 мая 2022 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе Ларыса Бельская прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні Канферэнцыі па раззбраенні.

Падчас свайго выступлення беларускі дыпламат засяродзілася на крызісных з'явах у сістэме міжнароднай бяспекі. Давяла да ўдзельнікаў форуму падыходы кіраўніцтва Беларусі да праблемы забеспячэння ўсеагульнай і непадзельнай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце канфлікту ва Украіне і неабходнасці яго найхутчэйшага ўрэгулявання.

Заклікаўшы зрабіць усё магчымае для зніжэння градуса рэгіянальнай і глабальнай канфрантацыі, Л.Бельская адзначыла актуальнасць беларускай ініцыятывы па запуску шырокага міжнароднага дыялогу для пераадолення існуючых супярэчнасцей у сферы бяспекі.

Заявіўшы аб неабходнасці адэкватнага рэагавання на новыя пагрозы і выклікі, беларускі дыпламат заклікала актывізаваць дзейнасць Канферэнцыі для выпрацоўкі рэкамендацый па недапушчэнні выкарыстання дасягненняў навукі і тэхнікі ў разбуральных мэтах.

У кантэксце актуальных задач па ўмацаванні лічбавай бяспекі і барацьбы з кіберпагрозамі Л.Бельская прыцягнула ўвагу да беларускай ініцыятывы па стварэнні пояса "лічбавага добрасуседства".

Раней у гэты ж дзень Л.Бельская ўручыла дакументы аб акрэдытацыі Старшыні Канферэнцыі па раззбраенні, Пастаяннаму прадстаўніку Кубы ў Жэневе Хуану Антоніа Кінтанілья Раману.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі абмеркавала са Старшынёй Канферэнцыі перспектывы працы гэтага форуму, беларускія ініцыятывы ў галіне раззбраення і міжнароднай бяспекі. 
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы