Памер шрыфта:

Аб выступленні Міністра У.Макея на нарадзе высокага ўзроўню па ацэнцы Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі

23 лістапада 2021 г.

 

22 лістапада 2021 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у нарадзе высокага ўзроўню па ацэнцы Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, якая праводзіцца ў Нью-Йорку 22-23 лістапада 2021 г. у гібрыдным фармаце.

Падчас свайго відэазвароту да ўдзельнікаў мерапрыемства У.Макей адзначыў намаганні Беларусі па прасоўванні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі. Вынікам ініцыяваных Беларуссю рэзалюцый стала прыняцце Генеральнай Асамблеей ААН Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, вызначэнне 30 ліпеня Сусветным днём барацьбы з гандлем людзьмі і заснаванне Мэтавага фонду ААН па абароне ахвяр гандлю людзьмі, донарам якога з’яўляецца Беларусь. Адзначана прыняцце на бягучай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН па ініцыятыве Беларусі рэзалюцыі “Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі”.

Міністр канстатаваў, што пандэмія COVID-19 прывяла да чарговага вітка эвалюцыі спосабаў учынення злачынстваў у галіне гандлю людзьмі, перавядучы іх у цень лічбавай прасторы і ўзмацніўшы іх трансгранічны аспект. У сувязі з гэтым У.Макей заклікаў прадоўжыць умацаванне і каардынацыю ўзаемадзеяння ўсіх дзяржаў у гэтай галіне.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы