Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ю.Лазарчыка з кіраўніцтвам шэрагу іранскіх міністэрстваў

12 ліпеня 2021 г.

 

10-11 ліпеня 2021 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, а таксама Міністэрства прамысловасці, шахт і гандлю Ірана.

11 ліпеня 2021 г. адбылася сустрэча Ю.Лазарчыка з Міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам. Бакі абмеркавалі актуальныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам і перспектывы яго далейшага развіцця. Беларускі дыпламат адзначыў актуальнасць актывізацыі сумесных скаардынаваных крокаў па нарошчванні гандлю паміж дзвюма краінамі, а таксама паглыблення двухбаковых кантактаў у сферы адукацыі, у тым ліку медыцынскай.

10 ліпеня 2021 г. падчас сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Ірана, сустаршынёй іранскай частцы Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва Алірэзой Размхасейні суразмоўцы абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж краінамі і адзначылі канструктыўны і ўзаемапаважлівы характар двухбаковых адносін. Асаблівая ўвага была нададзена тэме падрыхтоўкі да правядзення ў г.Мінску 15-га пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы