Аб вяртанні беларускіх грамадзян з Катара
10 сакавіка 2026 г.
У гэты момант спецыяльны рэйс авіякампаніі «Белавія» накіроўваецца з Дохі ў Мінск з беларускімі турыстамі на борце.
Ва ўмовах дзейных абмежаванняў на авіязносіны беларускі бок правёў інтэнсіўныя перамовы з кампетэнтнымі органамі Дзяржавы Катар. Вынікам сумесных намаганняў Міністэрства замежных спраў Беларусі, Пасольства Беларусі ў Катары і авіякампаніі «Белавія» стала атрыманне дазволу на выкананне рэйса нацыянальным перавозчыкам. «Белавія» – першая замежная авіякампанія, якой катарскі бок даў такую магчымасць для вывазу турыстаў.
Для прыёму беларускага паветранага судна аэрапорт «Хамад» быў часова адкрыты, былі задзейнічаны ўсе неабходныя службы, уключаючы забеспячэнне дадатковых мер бяспекі.
Міністэрства замежных спраў выказвае ўдзячнасць кампетэнтным органам Дзяржавы Катар – Міністэрству замежных спраў, Міністэрству абароны, Міністэрству ўнутраных спраў, Дэпартаменту грамадзянскай авіяцыі і іншым ведамствам – за садзейнічанне і сумесную працу па арганізацыі вылету беларускіх грамадзян.
Прыбыццё рэйса ў Мінск чакаецца найбліжэйшым часам.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by